2012-01-03 14:03:47

Пасланне Бэнэдыкта ХVI на 20 Сусветны дзень хворага


RealAudioMP3 3 студзеня ў Ватыкане апублікавана пасланне Святога Айца на Сусветны дзень хворага, які адзначаецца 11 лютага. Тэма дня ўзятая з Евангелля паводле Лукі: “Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе”( Лк.17.19). Папа ў пасланні адзначае, што хворыя і пакутныя знаходзяць у веры “бяспечны якар”, “хто верыць ніколі не будзе самотным”. Святы Айцец скіроўвае словы асаблівай блізкасці да хворых і святароў, якія вядуць душпастырскую працу ў бальніцах, у пакліканні быць сапраўднымі слугамі хворых. “На прыкладзе Хрыста вернікі пакліканыя схіліцца над матарыяльнымі і духоўнымі цярпеннямі чалавека, каб ён выздаравеў”, - напісаў Пантыфік. Святы Айцец падкрэсліў: “Сакраманты аздараўлення”, гэта значыць Пакаяння і Прымірэння ці Намашчэння хворых, маюць сваё натуральнае завяршэнне ў Эўхарыстыі. “Гэта Сакраманты, якія спалучаюць фізічнае здароў’е і аздараўленне ранаў душы”,- адзначыў Святы Айцец.

Папа звяртае ўвагу на тое, што той, хто ў хваробе кліча Пана ёсць упэўнены, што не будзе пакінуты Ім.. Таксама любоў Касцёла ніколі не павінна яго расчароўваць. “У Сакраманце Пакуты, у леках споведзі вопыт граху не пераходзіць у адчай, але сустракае Любоў, якая прабачае і пераменьвае”, - адзначыў Бэнэдыкт ХVI.

Папа падкрэслівае ў пасланні, што моманты цярпенняў, каб не сталіся адчаям павінны “пераўтварыццца ў час ласкі, каб чалавек мог вярнуцца да сябе, пераасэнсаваць сваё жыццё і свае памылкі, як “блудны сын”. Святы Айцец мае надзею, што будзе надавацца большае значэнне Сакраманту намашчэння хворых, бывае лічацца сакрамантам меншым за іншыя. “Наадварот, гэты Сакрамант заслугоўвае большай ўвагі, як у тэалагічных разважаннях, так і пастырскай дзейнасці на карысць хворых”, - напісаў Пантыфік.

На заканчэнне Святы Айцец падкрэслівае важнасць Эўхарыстыі. “Святая Камунія, якую хворы атрымлівае падчас хваробы уносіць свой ўклад у перамены хворага чалавека, каб далучыць яго да ахвяры, якую Езус зрабіў з самога сябе для Нябеснага Айца дзеля збаўлення ўсіх”, - адзначыў Пантыфік. Папа заклікаў ўсю касцельную супольнасць, асабліва парафіі, каб надавалі вялікую ўвагу хворым і пажылым людзям у атрыманні імі Святой камуніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.