2012-01-03 14:32:38

Партугалія: кардынал Палікарпа заклікае да салідарнасці


RealAudioMP3 Патрыярх Лісабона кардынал Жазэ Да Круж Палікарпа ў інтэрв’ю партугальскаму радыё “TSF” сказаў, што хрысціяніну, свядомаму сваёй веры, “цяжка прымаць удзел у палітычным жыцці краіны”. Ён падкрэсліў, што маральнасць сярод палітыкаў вельмі нізкая.

Іерарх заклікаў грамадзян да еднасці і салідарнасці, а палітыкаў, каб больш клапаціліся пра агульнае дабро. “Калі б усе жыхары краіны мелі гэта за мэце, сёння Партугалія сталася б краінай больш справядлівай”, - сказаў Патрыярх Лісабона.

Кардынал адзначыў. што ў 2012 г. грамадства краіны будзе прымушана “прыняць больш сціплую мадэль жыцця”. Іерарх нагадаў, што Каталіцкі Касцёл выконвае шмат важных заданняў у сацыяльна палітычным жыцці краіны. “Аб гэтай паслузе ніхто не павінен забывацца”, - сказаў кардынал Палікарпа.








All the contents on this site are copyrighted ©.