2012-01-03 13:49:06

Нігерыя: “Бока харам” пагражае хрысціянам краіны


RealAudioMP3 Нігерыйская ісламская секта “Бока Харам” загадала мясцовым хрысціянам пакінуць паўночную частку краіны у тры дні. У гэтым рэгіёне пражывае, у большасці, мусульманскае насельніцтва. Экстрэмісты гэтай арганізацыі заклікалі сваіх прыхільнікаў, якія жывуць на поўдні краіны, вярнуцца на поўнач, каб сумесна змагацца супраць хрысціян.

У сувязі з такой сітуацый прэзідэнт краіны увёў надзвычайнае становішча на поўначы краіны. “У Нігерыі ідзе рэлігійная вайна, і яе ахвярамі заўсёды з’яўляюцца хрысціяне”, - заявіў фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Нігерыя - гэта краіна, у якой аж у 12 штатах дзейнічае ісламскі закон “шарыята”-сукупнасць прававых, маральна-этычных і рэлігійных нормаў ісламу.

Каталіцкі Касцёл у Нігерыі звярнуўся да прэзідэнта краіны, каб прасіў дапамогі ў замежных экспертаў, якія маюць дасведчанне ў барацьбе з тэрарыстамі. “У сувязі з пагрозамі выбуху грамадзянскай вайны у краіне, неабходна скарыстасць усе меры, каб абмежаваць нестабільнасць у Нігерыі”, - заявілі каталіцкія іерархі.

У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё арцыбіскуп Жос, Ігнацыюс Кайгама сказаў:
“Касцёлы знічшаныя, многія вернікі забітыя. Не відаць ніякага знаку, каб гэта магло хутка закончыцца, калі ўлады краіны не ўмяшаюцца сапраўды рашуча ў гэтую сітуацыю. Мы заўсёды нагадваем хрысціянанам аб баяпецы: калі ідуць у Касцёл павінны быць вельмі асцярожнымі, таксама нават у сваіх уласных дамах. Мы кажам станоўчае “не” для помсты і молімся за супакой, маючы надзею, што ўсе мы ў Нігерыі, мусульмане і хрысціяне, зможам працаваць і жыць шчасліва разам. Мы не хочам помсты, хочам жыць разам у супакоі”, сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.