Сенегал: кардынал Сар заклікаў весці выбарчую кампанію без гвалту
Арцыбіскуп Дакару
кардынал Тэадор Адрэн Сар перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія пройдуць ў Сенегалі ў
лютым 2012 г., заклікаў да цывілізаванасці і празрыстасці падчас падліку галасоў.
Іерарх заклікаў да пабудовы краіны сапраўды дэмакратычнай, мірнай, якая стварала б
новыя магчымасці развіцця, дзякуючы палітыцы, заснаванай на эфектыўным кіраванні і
павазе да Канстытуцыі краіны. “Мы спадзяемся, што выбары пройдуць у празрысты спосаб,
у праўдзе і супакоі, якія дазволяць нашай краіне ўвайсці да групы дзяржаў свету, дзе
ў павазе правы чалавека”, - сказаў іерарх. Кардынал Сар падкрэсліў, што краіна мае
патрэбу ў стабільнасці.
“Наш дарагі народ жыве ў цяжкай і складанай сітуацыі,
і сёння мае патрэбу ў супакоі”, падкрэсліў арцыбіскуп Дакара. Кардынал адзначыў, што
у краіне ёсць мужчыны і жанчыны добрай волі, якія павінны паставіць у цэнтры сваіх
палітычных праграм спыненне гвалу паміж грамадзянамі. “Гэтае пытанне павінна датычыць
усіх: рэлігійных лідэраў, кандыдатаў у прэзідэнты і ўсіх жыхароў краіны”, - сказаў
іерарх.