2012-01-02 14:54:37

Ватыкан: дапамога пацярпелым у свеце


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” адзначае, што Папская рада “Cor Unum” у 2011 годзе выдаткавала 5.3 млн. еўра на дапамогу церпячым у свеце і ахвярам сціхійных няшчасцяў. Папская рада “Cor Unum” прызначыла 2.3 млн. еўра на дапамогу краінам Заходняй Афрыкі і Гаіці, якія пацярпелі ад голаду, ахвярам цунамі і выбуху на атамнай электарстанцыі ў Фукусіма ў Японіі а таксама паводакаў у краінах паўднёвай Азіі.

Кс. прэлат Тозо з Папскай рады “Cor Unum” падкрэсліў, што 1.5 млн. еўра былі прызначаны Фонду Яна Паўла ІІ на карысць Сахэлю, у Афрыцы. Другія 1.5 млн. еўра былі перададзены Фонду “Populorum Progressio”, які дапамагае насельніцтву Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.








All the contents on this site are copyrighted ©.