Бэнэдыкт ХVI стварыў персанальны ардынарыят для былых англіканаў у ЗША
1 студзеня 2012 г.
Бэнэдыкт ХVI стварыў персанальны ардынарыят для былых англіканаў, якія пражываюць
у ЗША. Як падкрэслена ў дакуменце Кангрэгацыі Веравучэння, новая касцельная структура
будзе дзейнічаць пры Біскупскай Канферэнцыі ЗША і будзе ахопліваць ўсю тэрыторыю гэтае
краіны. Кіраўніком ардынарыята Святы Айцец прызначыў 59 гадовага кс. Нэйла Сцінсана.
Ён прафесар патралогіі, жанаты, мае траіх дзяцей. Да Каталіцкага Касцёла перайшоў
у 2007 г. З’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых публікацый.