2012-01-01 13:40:15

Бэнэдыкт ХVI: каб год, які пачынаецца, быў часам надзеі, спакойнага сужыцця ва ўсім свеце


RealAudioMP3 1 студзеня, у першы дзень Новага 2012 г. перад малівай “Анёл Панскі” Святы Айцец пажадаў вернікам, каб год, які пачынаецца, быў часам надзеі, спакойнага сужыцця ва ўсім свеце. Падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра Папа нагадаў, што сёння адзначаецца Сусветны дзень міру. “Дарагія браты і сёстры – сказаў Папа У Літургіі гэтага першага дня Новага года мы тры разы чулі біблійнае благаслаўленне “Няхай благаслаўляе цябе Пан і аберагае цябе!
Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць цябе ласкай.
Няхай Пан скіруе на цябе свой погляд і адорыць цябе мірам” ( Лч.6,24-26). Мы можам абажаць аблічча Бога, яно сталася бачным, выявілася ў Езусе: Ён - бачны знак нябачнага Бога. Гэта дзякуючы Панне Марыі, якой найвышэйшы тытул мы сёння адзначаем- тытул, дзякуючы якому Яна ўдзельнічае ў гісторыі збаўлення: быць Маці Бога. У Яе ўлонні Сын Усявышняга прыняў нашае цела і мы можам усхваляць яго славу ( Ян 1,14) і чуць яго прысутнасць, як Бога з намі.

Мы пачынаем Новы 2012 г., скіроўваючы позірк на Аблічча Бога, якое аб’яўяецца ў Дзіцятку з Бетлеема і ў яго Маці Марыі. Яна прыняла з пакорай Божы план. Дзякуючы Яе вялікадушнаму “так” у свеце з’явілася сапраўднае святло, якое асвятляе кожнага чалавека ( Ян 1,9) і перад намі быў адкрыты шлях міру.

Дарагія браты і сёстры, па звычаю сёння мы адзначаем Сусветны дзень міру, ужо 45 раз. У пасланні, якое я скіраваў кіраўнікам краін, прадстаўнікам народаў і ўсім людзям добрай волі. ён праходзіць пад дэвізам: “Выхоўваць моладзь у духу справядлівасці і міру”, я жадаў звярнуць увагу на неабходнасць і тэрміновую патрэбу ахвяраваць новым пакаленням адпаведныя адукацыйныя шляхі для атрымання імі інтэгральнай адукацыі, у тым ліку ў маральным і духоўным аспекце. ( нр. 3). Я жадаў асабліва падкрэсліць важнасць выхавання да каштоўнасцяў справядлівасці і міру. Маладыя людзі сёння глядзяць у будучыню з пэўным неспакоем, выказваючы увагу да тых аспектаў жыцця, якія заслугоўваюць увагі, як напрыклад маюць імкненне атрымаць добрую адукацыю, якая падрыхтуе іх да рэальнасці грамадства, цяжкасці ў стварэнні сям’і і атрыманні сталай працу, магчымасці ўплываць палітыку, культуру, эканоміку, каб будаваць больш чалавечае і салідарнае грамадства” ( нр.1). Запрашаю ўсіх да цярплівасці ў пошуку справядлівасці і міру, і таго, што з’яўляецца правільным і справядлівым. ( нр.5). Мір ніколі не быў дабром, якое можна поўнасцю атрымаць, але ён мэта, да якой мы павінны імкнуцца і для якой мы павінны працаваць.

Памолімся, каб нягледзячы на складанасці, якія часта абцяжарваюць гэты шлях, каб гэтае глыбокае імкненне праявілася ў канкрэтных жэстах прымірэння, справядлівасці і міру. Памолімся таксама, каб лідэры дзяржаў аднавілі сваю гатоўнасць прыняць гэтае непарушнае жаданне чалавецтва і спрыялі таму. Даверым гэтыя пажаданні заступніцтву Марыі, “Каралевы міру”, каб год, які пачынаецца, быў часам надзеі, спакойнага сужыцця ва ўсім свеце..

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец падзякаваў за добрыя пажаданні, якія атрымаў у гэтыя дні. Папа падзякаваў усім за малітвы ў яго інтэнцыі. “Жадаю асабліва прывітаць Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі і ўвесць італьянскі народ, жадаючы яму міру і развіцця ў Новым годзе, які пачаўся”, - сказаў Папа”.








All the contents on this site are copyrighted ©.