2012-01-01 11:37:42

Бэнэдыкт ХVI: Езус- гэта шлях міру


RealAudioMP3 У нядзелю 1 студзеня 2012 г., ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі, Бэнэдыкт ХVI узначаліў св. Імшу ў Ватыканскай базыліцы. Літургія была звязана таксама са святкаваннем 45 Сусветнага дня міру. У гаміліі Святы Айцец адзначыў, што Панна Марыя з’яўляецца Маці і ўзорам для Касцёла, які прыймае ў веры Слова Божае і ўдзельнічае ў таямніцы Боскага мацярынства праз прапаведванне гэтага Слова. “Як Марыя, Касцёл ёсць пасрэднікам Божага благаслаўлення для ўсяго свету: яго атрымлівае прыймаючы Езуса і перадае прыносячы Езуса. Ён з’яўляецца міласэрнасцю і супакоем, якога свет не можа даць сам сабе і якога патрабуе як хлеба, і нават больш як хлеба”, - сказаў Святы Айцец.

Затым Пантыфік прывітаў усіх прысутных у Базыліцы св. Пятра з 45 Сусветным днём міру: асабліва кардыналаў, паслоў пры Апостальскай Сталіцы, прадстаўнікоў ўладаў Італіі і касцельных асацыяцый і рухаў.

“Выхоўваць моладзь у духу справядлівасці і супакою”- гэта заданне, якое тычыцца ўсіх пакаленняў і дзякуючы Богу, чалавечая сям’я, пасля трагедый двух сусветных войнаў, паказала што ўсё больш свядомая гэтага . Для касцельнай супольнасць выхоўваць у міры- гэта частка місіі атрыманай ад Хрыстуса, з’яўляецца інтэгральнай часткай евангелізацыі, бо Евангелле Хрыста гэта таксама Евангелле справядлівасці і міру”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што перад праблемамі сучаснага свету ўзяць на сябе адказнасць за выхаванне моладзі ў пазнанні праўды, асноўных каштоўнасцяў жыцця, інтэлектуальных, тэалагічных і маральных дабрачыннасцяў значыць глядзець ў будучыню з надзеяй. “У гэтую ўсебаковую адукацыю уваходзіць таксама выхаванне да справядлівасці і міру. Моладзь сёння ўзрастае ў свеце, які стаў, так сказаць, меншым, у якім адносіны паміж рознымі культурамі і традыцыямі, з’яўляюцца сталымі”, - сказаў Папа. Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што моладзь таму мусці навучыцца мірнага суіснавання, узаемнае павагі, дыялогу і ўзаемазразумення. “На жаль, сацыяльная рэальнасць ў якой яны растуць можа іх весці да дзеяння ў процілеглым кірунку, нават неталерантнага і намечанага жорсткасцю”, - сказаў Святы Айцец. Ён падкрэсліў, што толькі салідная адукацыя іх сумлення можа прадухіліць іх перад такімі пагрозамі і зрабіць іх здольнымі змагацца з гэтым, разлічваючы толькі на сілу праўды і дабра. “Гэтае выхаванне пачынаецца ў сям’і і развіваецца ў школе і другіх адукацыйных цэнтрах, з мэтай, каб развінуць у іх тыя якасці, якія аб’ядноўваюць глыбокія пачуцці справядлівасці з павагай да другога чалавека. Толькі такім чынам яны змогуць стаць людзьмі супакою і будаўнікамі міру”, - сказаў Папа. Бэнэдыкт ХVI пакдрэсліў, што істотную ролю ў гэтым працэсе маюць рэлігійныя супольнасці. “Езус з’яўляецца адкрытым для ўсіх, якім можна ісці. Ён - шлях міру”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.