2011-12-31 15:41:45

У першым месяцы Новага года Папа запрашае ўсіх хрысціян да малітвы за ахвяры прыродных катастроф


RealAudioMP3 Агульную інтэнцыю на студзень 2012 года Бэнэдыкт XVI прысвячае тэме : “Няхай ахвяры прыродных катаклікзмаў атрымліваюць духоўную і матэрыяльную падтрымку, неабходныя ім для таго, каб аднавіць сваё жыццё”. Папа запрашае хрысціян не стамляцца кожны дзень прыпамінаць у думках і справах пра тых людзей, якія церпяць наступствы з прычыны кліматычных перамен і ўплыву чалавечай дзейнасці на навакольнае асяроддзе ўсёй планеты.

Місійную інтэнцыю вернікаў напрацягу студзеня 2012 года Папа скіроўвае на тэму: “Няхай дзейнасць хрысціян на карысць міру будзе нагодай сведчыць ўсім людзям добрай волі – імя Хрыстовае”.








All the contents on this site are copyrighted ©.