2011-12-31 11:15:42

Мадрыд: вялікае свята сям’і


RealAudioMP3 30 снежня ў цэнтры Мадрыда сабралася некалькі тысяч католікаў, каб ушанаваць ўрачыстасць Святой Сям’і. Літургію ўзначаліў арцыбіскуп Мадрыда кардынал Руоко Варэла. Падчас св. Імшы іерарх прачытаў пасланне Папы да ўдзельнікаў сустрэчы, у якім Бэнэдыкт ХVI заклікаў сем’і, каб прызналі Касцёл сваім правадніком у жыцці і не здаваліся пад націскам “сусветных сілаў, якія пагражаюць вялікім каштоўнасцям сям’і”.

“Сям’я павінна прымаць удзел у місіі Касцёла”, - адзначыў Святы Айцец. Пантыфік нагадаў, што Езус вучыўся чалавечму спосабу жыцця ў доме ў Назарэце. “Ён прыйшоў ў свет у сям’і, у якой Марыя і Юзаф жадалі бліжнім усяго найлепшага”, - напісаў Папа.

Урачыстасць у Мадрыдзе была падрыхтоўкай да Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў італьянскім Мілане ў 2012 г. На заканчэнне св. Імшы быў прачытаны ліст старшыні Папскай рады па справах сям’і, які запрасіў іспанскія сем’і прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. “Ваша прысутнасць пераканае шматлікіх у тым, што сям’ю можна стварыць, што магчыма жыць згодна з тым планам сям’і, які нам даў Бог”, - напісаў кардынал Энніё Антанэлі







All the contents on this site are copyrighted ©.