2011-12-31 14:09:26

Бенін: у Новым годзе адкрыецца першы факультэт журналістыкі


RealAudioMP3 Інфармацыйнае агенцтва Agiafro паведаміла, што ca студзеня 2012 года ў Савалу, горадзе ў 25км на паўночны захад ад Катану, дзе нядаўна пабываў Бэнэдыкт XVI , будзе адкрыта дзяржаўная вышэйшая Школа журналістыкі “ Ecole National des Sciences e technique de l” information e de la communication (ENSTIC)”, упершыню ў гісторыі краіны.

Тут будуць фармаваць прафесіяналаў для розных СМІ – журналістаў, фатографаў, графікаў газет,ВЭБ, радыё- і тэлебачання, аўдыётэхнікаў. Новая структура размясцілася на 27 га і ўключае ўсё неабходнае для паспяховага навучання і жыцця студэнтаў. У класы па спецыяльнасцях пастаўлена абсталяванне па апошнім слове тэхнікі – неабходныя камп’ютары, лабараторныя прыстасаванні і матэрыялы, укамплектавана і традыцыйная бібліятэка.








All the contents on this site are copyrighted ©.