2011-12-31 14:03:18

"Octava Dies": выхаванне і мір


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі, выступаючы са сваім апошнім у гэтым годзе рэдакцыйным тыднёвым артыкулам "Octava Dies", адзначыў, што тэма Сусветнага дня міра, выбраная на 2012г. Папам: "Выхаванне моладзі да справядлівасці і міру" пакуль яшчэ не атрымала заслужанай ўвагі ў свеце.

- "Так часта здараецца, - што людзі не заўсёды ўсведамляюць і недастаткова гавораць аб тым, што сапраўды ёсць важным. Гэта ж ясна: калі маладыя людзі сёння не будуць выхаваны ў духу міра, вядома, і заўтра міру не будзе",- - кажа айцец Ламбардзі.

З нагоды вялікіх пераменаў, што пачаліся ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, а таксама тых маршах пратэсту "indignados”, што разгарнуліся ў краінах Заходняй Еўропы ад Іспаніі да Англіі і ЗША, увага стала больш часта надавацца моладзі, яе расчараванням і чаканням, іх спосабам выказваць сябе і ўступаць у кантакт. Якімі будуць вынікі, калі прамільгне час і забудуцца першыя палосы газет і СМІ? Шмат у чым гэта залежыць ад адукацыі. Калі яе не будзе, расчараванне пяройдзе з сённяшняга ў заўтрашні і паслязаўтрашні дзень. – перасцерагае кіраўнік Залі друку Ватыкана. Ён прыпамінае словы папы аб тым, што "адукацыя з'яўляецца найбольш захапляльнай і нялёгкай прыгодай жыцця", прычым, усе мы ў ёй ўдзельнічаем, - дадае кс.Ламбардзі.

"Зварот Папы не абмяжоўваецца заахвочваннем павышаць удзел моладзі і даць ёй актыўную ролю ў грамадствах. Святы Айцец падкрэслівае, што стан маладых залежыць напрамую ад адказнасці педагогаў. Імі з'яўляюцца не толькі бацькі і настаўнікі, але таксама палітыкі і работнікі СМІ: карацей кажучы, тыя, хто можа і павінен перамяніць агульныя арыенцір, накіроўваючы іх на каштоўнасць пабудовы справядлівага і мірнага грамадства, а таксама садзейнічаць палёгцы культурнага росту і сацыяльнай адаптацыі, якія служаць гэтай мэце."
" Калі гэтыя каштоўнасці руйнуюцца рэлятывізмам і ўзвышэннем ролі індывідуальнай крытычнай свабоды, калі не даюцца канкрэтныя прапановы і прыклады сумленнасці, адданасці, салідарнасці - скажам таксама нават любові - то заўтра не будзе ні справядлівасці, ні міру ў свеце. Калі мы хочым, каб будучыня была меньш змрочнай, мы павінны ўжо сёння адпавядаць тэрміновай патрэбе сапраўднай гуманнай адукацыі,"- сказаў Дырэктар Ватыканскага радыё.









All the contents on this site are copyrighted ©.