2011-12-30 13:34:29

Тэзэ: 35 Еўрапейская сустрэча моладзі пройдзе ў Рыме


RealAudioMP3 У Берліне працягваецца 34 сустрэча маладых людзей з розных краін Еўропы. Акрамя малітваў і спеваў моладзь праводзіць сустрэчы на розныя тэмы. Уплыў хрысціян на аб’яднаную Еўропу - гэта тэма, якая вельмі ахвотна ўздымаецца ў працоўных групах.

Арганізатары форума вельмі задаволены прысутнасцю ў Берліне шматлікай моладзі з Усходняй Еўропы, асабліва з Беларусі і Украіны. З удзельнікамі мерапрыемства сустрэўся намеснік Бундэстага Вольфганг Т’ерсэ. Палітык прапанаваў для абмеркавання пытанне: якой Еўропы мы жадаем; бо для большасці яе жыхроў хрысціяне з’яўляюцца слупамі палітычнай рэальнасці.

“У старажытныя часы Еўропа была заснаваная хрысціянамі. Сёння, у часах Еўрапейскага Саюза, наша сустрэча надае Берліну большы хрысціянскі памер”, - сказаў палітык. Ён адзначыў, што сёння сталіца Германіі не дзеліцца на ўсходнюю і заходнюю частку, з’яўляецца шматнацыянальнай. “Сёння Берлін стаецца ўсё больш атэістычным горадам. Таму сустрэча арганазаваная Супольтнасцю Тэзэ вельмі добра падыходзіць для асэнсавання ролі гэтага горада”, - сказаў намеснік Бундэстага.

Хрысціянскія карані свайго кантынента моладзь абмяркуе таксама праз год у Рыме, куды Бэнэдыкт ХVI запрасіў іх на чарговую сустрэчы. Вечны Горад ужо тры разы прымаў удзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы моладзі: у 1980 г., 1982 і 1987 гадах.








All the contents on this site are copyrighted ©.