2011-12-30 14:26:42

Папа даў у 2011 годзе 45 Агульных Аўдыенцый


RealAudioMP3 Паводле публікацыі Залі Друку Апостальскай сталіцы, за год адбылася 45 Агульных Аўдыенцый.Апошняя, паслякалядная, напярэдадні Новага года, была прысвечана Святой сям’і і святасці кожнай сям’і, пра што Папа часта прыпамінаў, у тым ліку і ў часе сваіх сустрэч з Божым народам як ў Ватыкане, так і падчас падарожжаў. "Сям’я, але і кожны чалавек пакліканы да святасці," - не стамляўся ўзнімаць дух чалавецтва Святы Айцец, нагадваючы аб сіле малітвы. На Аўдыенцыі 13 красавіка Папа падзяліўся думкамі:“Для мяне ня толькі некаторыя вялікія святыя, якіх люблю і добра ведаю, - кажа Пантыфік,- з’яўляюцца указальнікамі на дарозе жыцця, але менавіта простыя святыя – значыць, добрыя людзі, якіх сустракаю ў жыцці і якія ніколі не будуць кананізаваныя. Гэта, так сказаць, звычайныя асобы, гераізм якіх не кідаецца ў вочы, але ў іх штодзённым "стварэнні дабра" бачу праўду веры”. “Чалавек лічбавага веку, камп’ютарны, гэтак жа сама, як і пячорны,- сцвердзіў Папа на Аўдыенцыі 11 мая,- шукае ў рэлігійным вопыце дарогу пераўзыходжання сваёй слабасціі, бяспекі ў сваёй нялёгкай земскай прыгодзе жыцця. Бо кожны мае ў душы прагу велічы, настальгію аб вечнасці, смагу прыгажосці, жаданне любові, неабходнасць святла і любові, якія яго штурхаюць да Абсалюта; чалавек нясе ўнутры сабе жаданне Бога. І ведае, што можа звяртацца да Бога, ведае, што можа асягнуць Яго праз малітву”,- сцвердзіў Папа ў маі.

Святасць – мэта кожнага. Для яе асягнення неабходны накірункі, прыклады і сродкі. Сярод прыкладаў Бэнэдыкт XVІ распавядаў з пачатку адыходзячага года аб містычках і героях веры. Ён прыпомніў нам аб постацях, што пражывалі моцныя адносіны між чалавекам і Богам, выклікаў для нас іх вобразы з глыбіні стагоддзяў. Год 2011 пачаў з катэхезы аб Кацярыне Генуэзскай і завершыў цыкл, прысвечаны святым 14 -15 стагоддзя, распавядам аб Тэрэзе з Ліз’ё. У цыкле знайшлі адлюстраванне ўспаміны аб Францішку з Салеса, Жанне д’Арк і Альфонсе Марыі дэ Лікуоры. Ад прарокаў да Хрыста, Святы Айцец лунае ў думках па старонках Бібліі праз тысячагоддзі, каб засяродзіцца ў канцы летніх месяцаў на Псальмах.

Прыпамінаючы у гэтым раздзеле аб навучаннях свайго папярэдніка Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкт XVІ раздумвае аб так званым “маўчанні Бога”, што здараецца адчуваць ў болю і ў цяжкіх момантах адзіноты, таксама як Езус на Крыжы.

Словы, сказаныя сходу вернікаў на Аўдыенцыі 14 верасня, былі натхнёныя 22 Псальмам і тычацца пакутных; гэта – старажытная мудрасць, звернутая і да тых хрысціян, што стаюцца ахвярамі сляпой нянавісці: “Калі чалавек стаецца жудасным і нападае на брата, штосьці жывёльнае бярэ верх над ім, здаецца, ён губляе ўсё чалавечае. Насілле заўсёды мае ў сабе штосьці звярынае, і толькі збаўчае ўмяшанне Бога можа звярнуць чалавеку яго чалавецкасць”.

Напярэдадні паездкі ў Асізі Папа дае нам суцяшэнне: сам “Крыж з’яўляецца новым знакам міра і інструментам згоды, прабачэння і паразумення, знакам любові, якая мацней за любы гвалт і любы прыціск, мацней за смерць: зло перамагаецца дабром, любоўю,-”навучае нас Бэнэдыкт XVІ.

































All the contents on this site are copyrighted ©.