2011-12-30 15:29:17

Нігерыя: 31 снежня дзень малітвы і посту за ахвяры замахаў


RealAudioMP3 Біскупаская Канферэнцыя Нігерыі апублікавала заяву, у якой адзначае, што тэрарыстычныя замахі на хрысціянскія храмы у краіне падчас Божага Нараджэння спрычынілі каля 200 ахвяр. “Па гэтай прычыне епіскапат Нігерыі абвясціў 31 снежня 2011 г. днём малітвы і посту ў інтэнцыі міру і прабачэння ў краіне”, - звяртаюць увагу іерархі.

Біскупская Канферэнцыя скіравала таксама спецыяльны зварот да кіраўнікоў ісламскай супольнасці краіны. У пасланні іерархі нагадалі аб тым, што члены секты “Бока Харам” з’яўляюцца адказнымі за гэтыя жудасныя злачынствы супраць Бога і чалавецтва. “Мы заклікаем нашых грамадзян-мусульманаў, асабліва іх палітычных, эканамічных, грамадскіх і рэлігійных кіраўнікоў, не толькі публічна асудзіць гэтыя акты, але ў імя дабра Нігерыі спыніць дзейнасць гэтага руху”, - напісалі іерархі. Яны звярнулі ўвагу на тое, што прабачэнне гэта тое, чаму навучаў нас Езус. “Таму для таго, каб можна было прабачыць гэтае жудаснае злачынства супраць чалавецтва, мы абвясцілі апошні дзень года днём малітвы і посту”, - напісалі каталіцкія іерархі Нігерыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.