2011-12-30 13:01:30

Больш за 2,5 млн. вернікаў сёлета паўдзельнічала ў сустрэчах з Папам


RealAudioMP3 Прэфектурай папскага дому апублікавана статыстыка адыходзячага года. Напрацягу 2011 года ў розных сустрэчах, якія праводзіў Бэнэдыкт XVI з Божым народам, прыняла ўдзел 2.553.800 чалавек. Гэта больш, чым у папярэднія тры гады. Як адзначае Ватыканская дыкастэрыя, паўмільёна былі прынятыя Святым Айцом на агульных і спецыяльных Аўдыенцыях, каля мільёна вернікаў прынялі ўдзел у літургічных цэлебрацыях пад старшынствам ці пры ўдзеле папы Рымскага і ў паўтра разы больш - у малітвах “Анёл Панскі” і “Каралева Нябёс“Regina Coeli””. Гэтыя дадзеныя гавораць толькі аб колькасці вернікаў, якія прыходзілі да Папы ў Ватыкан ці летнюю рэзідэнцыю Кастэль Гандольфа. У іх не ўваходзяць сустрэчы, удакладняе Прэфектура, перажываныя разам з Пантыфікам людзьмі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў падчас яго Апостальскіх падарожжжаў па Італіі і за яе межы.

У паведамленні Прэфектуры ўдакладняецца, што гэтыя лічбы зроблены на аснове заявак для ўдзелу і білетаў(заўсёды бясплатных), па якіх прапускаюць на асамблеі верных для сустрэчы з Намеснікам Пятра.

У паведамленні гаворыцца, што найбольшая колькасць вернікаў у гэтым годзе сабралася 1 мая, на цырымоніі беатыфікацыі папы Яна Паўла ІІ.









All the contents on this site are copyrighted ©.