2011-12-28 14:07:38

ЗША: былыя англікане чакаюць на стварэнне ардынарыята


RealAudioMP3 У ЗША англікане, якія перайшлі ў каталіцызм, чакаюць на стварэнне Персанальнага ардынарыята. Да гэтага часу такі ардынарыят, згодна з Апостальскай кантытуцыяй “Аnglicanorum coetibus”, існаваў толькі ў Вялікабрытаніі.

Мітрапаліт Вашынгтонскі кардынал Дональд Вуэрл сказаў, што такі ардынарыят у ЗША будзе створаны ўжо 1 студзеня 2012 г. Ён ахопіць увесь краіну. У яго жадаюць уступіць многія англіканскія святары і шматлікія былыя англіканскія парафіі. Паводле інфармацыйных агенцтваў, на чале ардынарыята стане адзін з былых біскупаў Англіканскай Супольнасці краіны. Аднак прызначэнне адбудзецца толькі са згоды Святога Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.