2011-12-27 16:09:19

Ствалавыя клеткі пупавіны будуць лячыць цыроз пячонкі


RealAudioMP3 25 снежня навуковы свет атрымаў паведамленне аб важным адкрыцці ў медыцыне з выкарыстаннем ствалавых клетак.Як сказаў Папа,"этычныя праблемы не ўзнікаюць у гэтым сэктары, калі ствалавыя клеткі бяруцца з тканак дарослага арганізма, клетак пупавіны ў родах ці з пладоў, якія памерлі натуральнай смерцю”. Група егіпецкіх вучоных са ствалавых клетак пупавіны ў момант нараджэння , стварылі леку CD133 на аснове росшукаў, якія пачаліся ў 2003 годзе ў Карлавым універсітэце Прагі пасля адкрыццяў японскіх і амерыканскіх даследчыкаў. Лячэнне, калі стане даступным, дазволіць прыступіць да прафілактыкі і лячэння мільёнаў пацыентаў на планеце.

Бэнэдыкт XVI на сустрэчы ў Ватыкане з удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі “Дарослыя ствалавыя клеткі: навука і будучыня чалавека і культуры”, якая праводзілася ў лістападзе на ініцыятыву Папскай рады па культуры, звярнуў увагу, што “Касцёл прапануе сваю падтрымку тым, хто займаецца навукай, з умовай, што яны ўлічваюць супольнае дабро чалавека і грамадства”.

“Падчас даследвання ствалавых клетак трэба памятаць аб неад’емным праве на жыццё кожнага чалавека – з моманту зачацця і да натуральнай смерці, - сказаў Папа, звяртаючыся да навукоўцаў.- Знішчэнне нават аднаго чалавечага жыцця ніколі не можа быць апраўдана з пункту гледжання карысці, якую яно прынясе іншым”, - падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.

Новы прэпарат, як падае да ведама “Еўрапейскі гематалагічны часопіс”, дапаможа выратаваць мільёны жыццяў. Цыроз у спісе прычын ранняй смяротнасці стаіць на 10 месцы, уплывае на стэрыльнасць людзей. Лячэнне хворых на цыроз дорага каштуе грамадствам.

Асноўнымі прычынамі цырозу з'яўляецца алкагалізм, інфекцыйныя і паразітарныя хваробы, можа быць выкліканы нават моцнай формай грыпа.







All the contents on this site are copyrighted ©.