2011-12-27 16:15:01

Расія: РПЦ лічыць, што існуе небяспека "канвеера" гандля органамі


RealAudioMP3 У Маскоўскім Патрыярхаце лічаць, што прыняты нядаўна ў Расіі закон аб ахове здароўя можа адкрыць шлях да сур'ёзных злоўжыванняў. "Шмат галін у гэтым законе досыць спрэчных і, можа быць, небяспечных", - заявіў кіраўнік Сінадальнага Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіярэй Усевалад Чаплін у эфіры праваслаўнай радыёстанцыі "Раданеж". Ён патлумачыў, што гэта тычыцца сурагатнага мацярынства на камерцыйнай аснове, "некаторых аспектаў гандлю органамі людзей, дзе таксама могуць быць злоўжывання". Акрамя таго ёсць асцярогі "занадтай лёгкасці рашэння аб спыненні дапамогі чалавеку, які знаходзіцца ў безнадзейным ці нібыта безнадзейным стане".

У той жа час пратаіярэй Чаплін прызнаў, што многія пажаданні Царквы пры распрацоўцы гэтага закону былі ўлічаныя, асабліва ў тым, што тычыцца супрацьстаяння абортам, паведамляе Інтэрфакс.

"Цяпер вельмі важна назіраць за тым, як рэалізуецца гэты закон, ці не з'явіцца ў нас канвеер сурагатнага мацярынства ў шкоду здароўю і будучыні нашых жанчын і дзяцей і канвеер адабрання органаў у здаровых і жыццяздольных людзей без іх згоды, асабліва ў дзяцей" , - сказаў айцец Усевалад, дадаўшы, што Царква будзе весці маніторынг гэтай сітуацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.