2011-12-27 14:02:42

Кардынал Кох: Лютар не жадаў засноўваць новага веравызнання


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, у інтэрв’ю нямецкаму тэлебачанню “Deutsche Welle” заклікаў католікаў і лютэранаў Германіі разам даследаваць 1.5 тысячную гісторыю хрысціянства. На думку іерарха, такім чынам, мы змаглі б лепш пазнаёміцца і зразумець нанава Рэфармацыю і тое, што Мартын Лютар не жадаў засноўваць новага веравызнання. “Ён хацеў перш за ўсё абнавіць Касцёл, а не давесці яго да расколу”, - сказаў швейцарскі іерарх. Ён адзначыў, што ў сённяшні час трэба весці такі дыялог паміж падзеленыямі Цэрквамі, які адновіць памяць аб сапраўднай гісторыі.

Кардынал Кох ужо чарговы раз выказвае нязгоду з “расчаравання” Лютэранскай Царквы Германіі пасля візіту у гэту краіну ў верасні гэтага года Бэнэдыкта ХVI. На думку іерарха, прамова Папы у Эрфурце да прадстаўнікоў лютэранаў была вельмі абнадзейлівай і ўказала шлях на будучыню. Кардынал адзначыў, што з вялікім даверам глядзіць на экуменічны дыялог у Германіі. “Святы Айцец вельмі станоўча гаварыў аб Лютары і зазаначыў, што экуменічны дыялог у яго краіне знаходзіцца на добрым шляху”, - сказаў кардынал Курт Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.