2011-12-27 16:10:08

Дэшыфраваны манускрыпт аб мудрацах, якія прынеслі дары дзяцятку Езусу


RealAudioMP3 У часопісе «Каталіцкі аглядальнік», які выходзіць у Мілане, расказваецца, што тэкст ‘La Rivelazione dei Magi ( Aдкрыцьцё магаў)’, тры гады таму знойдзены ў архівах Ватыкана прафесарам рэлігіязнаўства Оклахомского універсітэта Брентам Ландаў, пераклалі з мёртвай старажытнай сірыйскай мовы. Знойдзены твор «Адкрыцьцё мудрацоў» з'яўляецца апавядам аб іх падарожжах, напісаным ад першай асобы, тлумачыць, прафесар. Копія гэтага твору, упершыню запісанага ў III стагоддзі – меньш чым праз 100 гадоў пасля напісання Евангелля Мацвея - першакрыніцы гісторыі пра Трох мудрацоў, зроблена ў VIII стагоддзі - гаворыцца ў артыкуле.

“Адкрыцццё магаў” значна адрозніваецца ад іншых варыянтаў гэтай біблійнай гісторыі. Згодна з дакументам, вяшчуны прыйшлі не з Персіі, а з краіны Шыр, што атаясамліваецца са старажытным Кітаем. «Паведамляюць, што яны былі нашчадкамі Сіфа, трэцяга сына Адама, і належалі да «супольнасці пакорлівых», - гаворыцца ў цяперашнім артыкуле.

«Рукапіс больш за 250 гадоў захоўваецца ў Ватыканскай бібліятэцы, але пра яго паходжанне нічога невядома», - піша аўтар. На сірыйскай мове размаўлялі раннія хрысціяне на тэрыторыі, дзе сёння размешчаны Сірыя, Ірак і Іран.

Ландаў сумняваецца, што «Адкрыцьцё» сапраўды напісаў адзін з вяшчуноў. «У тэксце падрабязна апісаны малітвы і абрады супольнасці», - тлумачыць аўтар. У творы сказана, што Сіф перадаў нашчадкам прароцтва: зорка папярэдзіць аб нараджэнні Бога ў чалавечым абліччы. Зорка заззяла праз тысячагоддзі і, паводле навукоўца, «пераўтварылася ў прамяністае чалавечае дзіця - Хрыста».








All the contents on this site are copyrighted ©.