2011-12-27 11:56:04

Берлін: 28 снежня пачынаецца Еўрапейская экуменічная сустрэча моладзі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Берліна Райнэр Марыя Воэлькі выказаў падзяку вернікам архідыяцэзіі, якая хутка прыйме тысячы маладых пілігрымаў 34 Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай экуменічнай супольнасцю з Тэзэ. Іерарх сказаў, што сталіца Германіі - сімвалічны горад для адзінства еўрапейскай моладзі і ўжо аддаўна чакала гэтага моманту.
Іерарх падкрэсліў, што сустрэчы моладзі патрэбныя сённяшняй Еўропе, і Берлін з’яўляецца горадам, у якім найлепш можна бачыць сляды палітычных падзелаў. Таксама прэзідэнт Германіі Крысціян Вульф і канцлер Ангела Меркель адзначылі, што сустрэча моладзі ў Берліне будзе мець станоўчы ўплыў на стварэнне еўрапейскай супольнасці народаў.

З 28 снежня па 1 студзеня па запрашэнні экуменічнай супольнасці з Тэзэ да сталіцы Германіі прыбудзе больш за 30 тыс. пілігрымаў. З Беларусі прыбудзе больш за 700 маладых людзей розных хрысціянскіх веравызнанняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.