Нігерыя: тэрарыстычны напад на Касцёл св. Тэрэзы ў Абуджы
25 снежня ў Нігерыі
зноў адбыўся тэрарыстычны напад на Каталіцкі Касцёл, у выніку якога загінула шмат
веруючых. “Напад на Касцёл св. Тэрэзы ў Абуджы ў дзень святкавання Божага Нараджэннят
- гэта праява сляпой, абсурднай нянавісці, якая не мае ніякай павагі да чалавечага
жыцця”, - сказаў Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі.
Дырэктар Ватыканскага радыё адзначыў, што віноўнікі гэтага акту імкнуцца да пабольшання
нянавісці і хаосу ў краіне. “Мы выказваем блізкасць да пакутаў Касцёла і ўсяго нігерыйскага
народу, так цяжка выпрабаванага ад гэтых тэрарыстычных актаў, здзейсненых нават у
гэтыя дні, якія павінны быць днямі радасці і міру”, - сказаў італьянскі іезуіт. Кс.
Ламбардзі заклікаў вернікаў да малітвы за ахвяры гэтых актаў і выказаў надзею, што
гэты бессэнсоўны гвалт не стане прычынай паслаблення мірнага суіснавання і дыялогу
ў краіне”.
Паводле інфармацыйных агенцтваў у замаху загінула больш за 30 чалавек,
а шматлікія былі параненыя. Нігерыйскія службы бяспекі лацвердзілі, што за замахамі
стаіць экстрэмісцкая ісламская арганізацыя “Боко харам”, якая ад некалькіх гадоў імкнецца
накінуць у краіне закон “шарыята”, як для мусульман так і хрысціян. Паводле Міжнароднай
арганізацыі правоў чалавека “Бако Гарамі”, ад ліпеня 2010 г.гэта экстрэміцкая арганізацыя
забіла ў Нігерыі больш за 250 чалавек.