2011-12-26 14:13:38

Куба: амністыя для вязняў перад візітам Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 Прэзідэнт Кубы Раўль Кастро на заканчэнне сесіі Нацыянальнага зграмаджання народнае ўлады сказаў, што “за 3 месяцы перад візітам Бэнэдыкта ХVI ў яго краіну згадзіўся на гуманістарны жэст, каб вызваліць з турмаў 2.900 вязняў”. Ён таксама адзначыў, што яшчэ перад амністыяй вызваліць з турмы 86 замежных грамадзян, якія паходзяць з 26 краін свету, але пад умоваю, што будзе на гэта згода ўладаў краін іх паходжання.

Прэзідэнт Кастро на паседжанні сесіі гаварыў аб візіце “Яго Святасці Бэнэдыкта ХVI як кіраўніка Горада-Ватыкан і Найвышэйшага Святара Каталіцкага Касцёла”. Ён запэўніў, што народ Кубы і ўрад “будуць мець гонар прыняць Папу з любо’ю і павагай. Кіраўнік краіны падкрэсліў, што кубінцы не забыліся “аб пачуццях прыязні і павагі, якія ў 1998 г. пакінуў па сабе бл. Ян Павел”.

У працах форума Народнай ўлады прыняў удзел арцыбіскуп Гаваны, кардынал Хаймэ Артэга. Біскупская Канферэнцыя Кубы у вялікай меры прычынілася да вызвалення з турмы шматлікіх дысідэнтаў, якія былі арыштаваныя падчас “чорнай вясны” ў 2003 г. Большасць з іх, са сваімі сем’ямі пакінулі Кубу, атрымаўшы палітычны прытулак за межамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.