2011-12-26 14:06:23

Арцыбіскуп Тваль: “арабская вясна” паказала выклікі для Святой Зямлі


RealAudioMP3 Лацінскі Патрыярх Іерусаліма арцыбіскуп Фуад Тваль падчас святаў Божага Нараджэння заклікаў да міру і згоды на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Іерарх адзначыў, што ніхто не можа аставацца ў цяперашняй сітуацыі толькі гледачом. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё Патрыярх сказаў, што жыхары Блізкага Усходу патрабуюць такога міру, які ў Бетлееме абвяшчалі Анёлы. “Мы патрабуем, перш за ўсё, міру ў сэрцах, у сем’ях, асабліва ў тых, якія падзеленыя; супакою ў сэрцах людзей адкінутых і самотных”, - сказаў іерарх.

Лацінскі Патрыярх Іерусаліма выказаў надзею, каб рухі і рэвалюцыі, якія адбываюцца на Блізкім Усходзе, прынеслі ў гэты рэгіён справядлівы мір, большую дэмакратыю і павагу да годнасці чалавека. “Тое, што мы называем “арабскай вясной” напоўніла нас радасцю, але паказала таксама выклікі, звязаныя з прыналежнасцю да гэтай зямлі”, - сказаў арцыбіскуп Тваль. Ён заклікаў усіх вернікаў маліцца за Святую Зямлю і Іерусалім. Патрыярх запрасіў вернікаў прыбываць да Святой Зямлі, каб супольна маліцца за мір у свеце.

У гэтым годзе на святы Божага Нараджэння ў Бетлеем прыбыло больш за 50 тыс. пілігрымаў. Падчас святочнага перыяда ўлады Ізраіля спрасцілі кантроль для пілігрымаў і жыхароў рэгіёну на мяжы з Палестынскай Аўтаноміяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.