Міжнародная Caritas завершыла акцыю "Мільён зорак для бедных"
Акцыя "Адзін мільён
Зорак для бедных" штогод праходзіць ў дванаццаці краінах. Мэтай яе, як адзначае міжнародная
Caritas, з'яўляецца ўзмацненне пачуцця прыналежнасці ўсіх да агульначалавечае сям'і
і дух салідарнасці з найбяднейшымі. У прыватнасці, арганізатары акцыі імкнуцца дапамагчы
бяздомным і пакінутым.
Як паведамляе інфармацыйнае агенства SIR, католікі
Венгрыі сёлета ўзялі актыўнейшы ўдзел у праекце Caritas International, які распачаўся
ў 2006 годзе. Больш за 150 гарадоў па ўсёй краіне далучыліся да ініцыятывы, якая
нарадзілася ў Францыі ў 1998 годзе. Раней Іспанія, Швейцарыя і Германія былі першымі
па актыўнасці сваіх грамадзян.
11 з 15 дыяцэзій Венгрыі далучыліся да ініцыятывы,
якая праходзіла падчас Адвэнту. Добраахвотнікі і работнікі вянгерскай Карытас раздавалі
свечкі ў абмен на ахвяраванні. Такім чынам шчодра сабраныя грошы пойдуць на патрэбы
нацыянальнай Карытас, каб найперш дапамагчы бяздомным.