2011-12-24 15:15:49

Ватыкан: карэйскія дзеці прымуць удзел у вігілійнай св. Імшы у Ватыканскай базыліцы


RealAudioMP3 24 снежня, так як у мінулых гадах, Бэнэдыкт ХVI узначаліць вігілійную святую Імшу ў базыліцы святога Пятра. У ёй прыме ўдзел сямёра дзяцей з Паўднёвай Карэі. Кожнае з іх будзе актыўна ўдзельнічаць у літургіі: адно прачытае малітву вернікаў у сваёй роднай мове, двое атрымаюць св. камунію з рук Бэнэдыкта ХVI, іншых двое будуць ісці ў працэсіі з дарамі, а яшчэ двое занясуць кветкі да ясляў, у якія пакладзены дзіцятка Езус.

Гэта ўзнагарода дзецям пераможцам спецыяльнага конкурса, які пасольства Паўднёвай Карэі пры Апостальскай Сталіцы арганізавала для карэйскіх дзяцей з нагоды 60-годдзя святарства папы Бэнэдыкта ХVI.

Пасольства арганізавала гэты конкурс ", каб падзякаваць Святому Айцу за яго нястомнае служэнне чалавецтву, і за вялікую любоў да карэйскай нацыі", - адзначаецца ў паведамленні дыпламатычнага прадстаўніцтва Карэі пры Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.