Cённяшняя “L’Osservatore
Romano” змяшчае артыкул галоўнага рэдактара гэтага ватыканскага выдання, у якім Джаванні
Марыі Вьян разважае аб сустрэчы Бэнэдыкта ХVI з працаўнікамі Рымскае Курыі. Журналіст
Вьян адзначае, што “Папа не ёсць песімістам”.
У сваім артыкуле ён задае пытанне:
“што на самой справе ляжыць на сэрцы Папы?”. Затым галоўны рэдактар піша, што на гэта
адказаў сам Святы Айцец падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Рымскай Курыі, калі сказаў,
што цэнтрам яго неспакою з’яўляецца крызіс веры. “Аднак жа турботы пра веру не з’яляюцца
сінонімам песімізму. Папа не ёсць песімістам і не замучаны”, - адзначае рэдактар Вьян.
У
сваім артыкуле Вьян зрабіў дакладны аналіз прамовы Папы, звяртаючы асаблівую ўвагу
на тое, што Бэнэдыкт ХVI сказаў адносна эканамічнага крызісу ў Еўропе. Журналіст яшчэ
раз адзначае, што “Папа ў сваім навучанні не пакідае ніякага месца песімізму”.