2011-12-23 14:30:58

Украіна: створана Асацыяцыя католікаў-медыйшчыкаў


RealAudioMP3 У Кіеўскім манастыры Святога Васіля Вялікага (УГКЦ) адбылася сустрэча супольнасці журналістаў-катoлікоў. Удзельнікі сустрэчы прынялі рашэнне аб заснаванні Асацыяцыі католікоў-медыйшчыкаў Украіны.Зараз апрацоўваецца сумесная Дэкларацыя, у якой тлумачaцца мэты і задачы новай арганізацыі. Яны будуць абнародаваны пазней. У сумесным пасяджэнні прынялі ўдзел працаўнікі каталіцкіх і свецкіх СМІ, блогеры і выдаўцы, якія з'яўляюцца вернікамі Рымска-Каталіцкага Касцёла і Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, а таксама госці.

У Дэкларацыі будуць улічаны задачы, якія стаяць сёння перад католікамі розных галін грамадскай камунікацыі. На сёння супольнасць журналістаў-католікоў налічвае больш за 80 членаў па ўсёй Украіне, у яе ўваходзяць вернікі абедзвюх Каталіцкіх супольнасцяў ва Украіне, работнікі як касцельных, так і свецкіх СМІ. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 40 журналістаў. З прывітаннем і навучаннямі духоўнага і практычнага характару звярнуўся да іх былы кіраўнік УГКЦ - Блажэнны Любамір (Гузар). Пасля гэтага ўдзельнікі сустрэчы прыступілі да абмеркавання будучыні супольнасці і абмеркавалі форму яе існавання.

«Спачатку мы перапісваліся на фэйсбуку. Так утварылася ўстойлівае кола аднадумцаў. Тады вырашылі сустрэцца для пачатку агульнай справы, якая была б карысная для ўсіх католікаў ва Ўкраіне », - патлумачыў мэту стварэння Асацыяцыі рымска-каталіцкі святар, галоўны рэдактар ​​каталіцкага часопіса « Credo » кс. Мыкола Мышоўскі. Па словах Анатоля Бабінскага, галоўнага рэдактара часопіса «Патрыярхат», УГКЦ, Асацыяцыя з аднаго боку будзе садзейнічаць прафесійнаму і духоўнаму росту яе членаў, а з другога - такая супольнасць ўзмоцніць голас хрысціянства ва ўкраінскім грамадстве ». У рабочую групу, акрамя вышэйакрэсленых сустаршыняў, ўвайшлі Ганна Пецюх (выдавецтва «Сьветач») і Аляксей Браславец (часопіс «Каталіцкі веснік»).










All the contents on this site are copyrighted ©.