2011-12-23 11:28:54

Папа выслухаў чацвёртае адвэнтавае казанне айца Канталамесы


RealAudioMP3 23 снежня Бэнэдыкт ХVI, разам з супрацоўнікамі Рымскай курыі, прысутнічаў на чацвёртым адвэнтавым казанні айца Раньеро Канталамесы, прапаведніка Папскага дому. Сваё разважанне італьянскі капуцын прысвяціў чацвёртай хвалі новай евангелізацыі: менавіта секулярызаванаму Заходняму свету, які перажывае глыбокі крызіс веры. “Хто ведае, ці хрысціянская вера не павінна нанава вярнуцца ў Еўропу з тых краін, якія калісьці былі евангелізаванымі еўрапейцамі? Гэтым разам не з Поўначы, але з Поўдня, з Афрыкі, у якой існуе радасны запал веры, якога няма на Захадзе”, - сказаў прапаведнік Папскага дома.

Айцец Канталамеса адзначыў, што сёння з’явілася новая катэгорыя прапаведнікаў новай евангелізацыі. Ёю з’яўляюцца свецкія асобы. “Гэта не абазначае змены адной катэгорыі абвяшчальнікаў хрысціянскай веры на новую, але гэта свецкія вернікі, члены Божага народа, якімі заўсёды кіруе біскуп дадзенай дыяцэзіі разам з Папам”, - сказаў італьянскі капуцын. Ён падкрэсліў, што аб іх ролі ў евангелізацыі нагадаў ужо ІІ Ватыканскі Сабор у дакуменце “Apostolicam actuositatem”, Павел VI у энцыкліцы “Evangelii nuntiandi” і Ян Павел ІІ у “Christifideles laici”.

“Свецкія вернікі з’яўляюцца свайго роду, у духоўным сэнсе, ядзернай энергіяй Касцёла. Яны жывучы побач іншага чалавека, свецкі вернік можа яго “заразіць” хрысціянскай верай, а той у сваю чаргу, іншага. З той прычыны, што свецкіх хрысціян ёсць у свеце сотні мільёнаў, яны сапраўды могуць мець вырашальную ролю ў распаўсюджванні святла Евангелля ў свеце. Важна тое, што гэтая праца вядзецца бясплатна”, - сказаў айцец Канталамеса.

Прапаведнік Папскага дома адзначыў вялікую ролю ў евангелізацыі таксама касцельных рухаў. “Іх спецыяфічным ўкладам з’яўляецца стварэнне нагоды нанава адкрыць сэнс таямніцы хросту і стаць актыўнымі членамі Касцёла, у тым ліку і старэйшым людзям”, - сказаў айцец Канталамеса. Ён таксама нагадаў выказванні папы Бэнэдыка ХVI аб кіруючай ролі хрысціянскай сям’і ў працэсе евангелізацыі. “Першая евангелізацыя заўсёды пачынаецца ў дамашнім Касцёле”, - сказаў на заканчэнне айцец Канталамеса.








All the contents on this site are copyrighted ©.