2011-12-22 09:51:32

Святарскае Брацтва св. Пія Х адказала на прапанову Ватыкана


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку кс. Фэдэрыко Ламбардзі сказаў, што Апостальская Сталіца атрымала ад "святарскага брацтва св. Пія Х" дакументацыю, якая з’яўляецца адказам на так званую "дактрынальную прэамбулу." Прыняцце яе лефеўрыстамі давала ім магчымасць атрымаць кананічную місію ў Каталіцкім Касцёле. Дырэктар Ватыканскага радыё адзначыў, што адказ Брацтва св. Пія Х цяпер абмяркоўвае Папская камісія “Ecclesia Dei”. Кіраўнік Святарскага Брацтва св. Пія Х біскуп Бернард Фелай адзначыў, што галоўнай прычынай засцярог да ватыканскага дакумента з’яўляецца сур’ёзны крызіс у Касцёле пасля ІІ Ватыканскага Сабору. Ён прызнаў, што змест прэамбулу гэта вялікі жэст з боку Ватыкана, нават калі Брацтва не можа яго прыняць у цяперашняй форме.








All the contents on this site are copyrighted ©.