2011-12-21 14:26:07

Нясенне дабра як філасофскае зерне жыцця кожнага чалавека


RealAudioMP3 20 снежня выйшла Камуніке па выніках Ерусалімскай філасофска-тэалагічнай канферэнцыі. Навукоўцы і багасловы хрысціянства, юдаізму і ісламу з розных краін, якія збіраліся ў пачатку гэтага месяца ля Гробу Панскага ў Ерусалімскім цэнтры Нотр-Дам на канферэнцыі “Бог сусвету і прыродныя законы. Вера і навука ў манатэістычных рэлігіях”, прынялі рашэнне прыкладаць намаганні для агульнай задачы: вучыць нясенню дабра як асноўнаму філасофскаму зерню жыцця кожнага чалавека. Арганізатарамі канфярэнцыі сталіся, акрамя гаспадароў, Інстытут навукі і веры Папскага універсітэта "Каралева апосталаў" і Папская рада па культуры, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Італіі.

Прадстаўнікі трох веравызнанняў , як гаворыцца ў паведамленні, пагадзіліся ў сцверджанні, што вера і навука пераплятаюцца між сабой, у адпаведнасці з выказваннем Галілео Галілея аб тым, што прырода паслухмяна выказвае Божую задуму. Развіццё навукі без разумення сэнсу і мэты Стварэння прыводзіць да парадоксу падзялення і непаразумення між смежнымі навукамі – філасофіяй і тэалогіяй,- гаворыцца ў Камуніке. Сучасная фрагментацыя і спецыялізацыя ведаў стварае розніцы паміж навукоўцамі, пазбаўляе іх мудрасці як сродку умення ацэньваць і асалоджвацца водарам Стварэння, часткай якога з’яўляецца і чалавек. Як навука, калі не шукае сэнсу і мэты стварэння, прыводзіць да парадоксальных ідэй нават у працэсе універсітэцкага навучання, так і багаслоўе, адарванае ад навукі, перашкаджае сумежным праектам па рэалізацыі ўзаемакарысных спосабаў пазнавання невядомага і незразумелага.

Каталіцкі універсітэт, як гаворыцца ў дакуменце, павінен усучасніць свае адукацыйныя праграмы, маючы, аднак, сілу працягваць яскрава падкрэсліваць асаблівасць ўласнай тэалагічнай навукі . Падобная сіметрычная задача стаіць перад свецкімі ВНУ, падкрэслена ў Камюніке. Гэта тое, чаго зараз так не хапае у культурна-навуковай панараме грамадстваў. Уклад мысляроў у асэнсаванне працэсаў глабалізацыі і эканамічнага крызіса пры тэхнічных дасягненнях, якія так і не змаглі вырашыць праблемы, ёсць тэрміновай задачай тэолагаў, філосафаў і іншых вучоных.

Як сцвердзілі ў агульным Камуніке філосафы і багасловы – прадстаўнікі трох веравызнанняў, неабходна, каб зерні дабра, пасеяныя ў барознах гэтай канферэнцыі, прынеслі багаты ўраджай канкрэтнага дабра як жыццясцвярджальнай філасофскай тэндэнцыі.










All the contents on this site are copyrighted ©.