2011-12-21 15:21:19

Венгрыя: ад 1 студзеня ўступае ў сілу новы Закон аб рэлігійных супольнасцях.


RealAudioMP3 Старшыня парламенцкай камісіі па правах чалавека, грамадзянскіх і рэлігійных пытаннях Венгерскага парламенту Тамаш Лукач прадставіў грамадскасці факт, што на дзяржрэгістрацыю ў якасці рэлігійнай арганізацыі падалі заяву ў адпаведныя органы ажно 72 рэлігійныя супольнасці.

Венгерскі закон аб рэлігійных арганізацыях, які быў прыняты ў ліпені гэтага года, меў на мэце памяншыць колькасць цэркваў і рэлігійных суполак з 358 да 14. Прычым, была прынята ўмова, што афіцыйнае прызнанне іншых суполак можа быць дадзена з боку дзяржавы, але толькі ў выпадку, калі атрымае дэпутацкіх галасоў большасцю ў дзве трэціх. Камісія працягвае ацэньваць усе заяўкі і прадставіць права існавання тым, якія адказваюць усім крытэрам парламента.

Па інфармацыі з сайта www.politics.hu, па меншай меры 10 або 12 пунктаў павінны абавязкова адпавядаць пэўным патрабаванням. У іх ліку – прадстаўленне дэкларацыі аб Сімвале веры, апісанне рэлігійнай дзейнасці з доказам, што супольнасць існуе мінімум 20 гадоў , і дакладнае ўказанне правілаў, якія рэгулююць структуры і дзейнасць рэлігійнай групы.

Мэта заканадаўства – спыніць пашырэнне асацыяцый, якія пасля падзення камуністычнага рэжыму маюць дзяржаўную фінансавую падтрымку, выдаючы сябе за рэлігійныя супольнасці.

Новы рэлігійны закон у Венгрыі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года.









All the contents on this site are copyrighted ©.