2011-12-20 13:29:01

Партугалія: біскупы заклікалі ўлады гарантаваць права на працу


RealAudioMP3 Канферэнцыя біскупаў Партугаліі, якая нядаўна мела сваё пасяджэнне ў Фаціме, выпрацавала спецыяльнае пастырскае пасланне да ўраду краіны. У ім каталіцкія іерархі нагадваюць, што менавіта дзяржава з'яўляецца першым гарантам сваіх грамадзян і забавязана клапаціцца аб павышэнні намаганняў для агульнага дабра. Каталіцкае агенцтва “Sir” адзначае, што біскупы б’юць у набат, прыклікаючы ўлады прыняць тэрміновыя меры для забеспячэння занятасці грамадзян.

“Роля працы павінна лічыцца фундаментальнай, бо з’яўляецца базай для самога выжывання чалавека і таксама для чалавечай годнасці кожнага” ,- гаворыцца ў дакуменце. На першы план вылучана тэрміновая неабходнасць падтрымкі з боку дзяржаўных структур сем’ям і прыватным установам сацыяльнай салідарнасці, якія дапамагаюць найбяднейшым слаям насельніцтва.

Біскупы заклікаюць заканадаўцаў і дзяржаўных дзеячаў, прадпрымальнікаў, грамадзян і сем'і, каб усе разам актывізавалі свае намаганні па захаванню працоўных месцаў. “Неабходна, каб у грамадстве была бачнаю падтрымка і рэальная салідарнасць, каб кожны мог выкарыстаць сваё права на працу, цвяроза ацэньваючы глыбіню крызісу.”- пішуць іерархі.

У лісце ўказваецца, што ўзровень беспрацоўя у Партугаліі асягнуў самых высокіх паказчыкаў за апошнія 35 гадоў: яно кранула амаль 13 % працаздольнага насельніцтва. Біскупы гавораць аб чатырох слупах сацыяльнай дактрыны Касцёла: “ годнасць асобы, агульнае дабро, падтрымка і салідарнасць”і заклікаюць усіх партугальцаў адмовіцца ад кансумізма і гону за раскошаю, каб зрабілі правілам жыцця агульны ўдзел у пераадоленні крызісу,- адзначаюць каталіцкія біскупы Партугаліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.