Больш за 100 тысяч
еўра непасрэдна грашыма і матэрыяльнымі сродкамі сабралі у час традыцыйнай дабрачыннай
Каляднай акцыі католікі харытатыўнай арганізацыі Касцёла ў Кітаі “Jinde Charities”.
Мерапрыемства адбылося 17 снежня пры актыўным удзеле як каталіцкіх вернікаў, так
і некатолікаў. Многія ў Кітаі адгукнуліся на касцельную ініцыятыву. Свой ўнёсак зрабілі
не толькі асобныя грамадзяне – кітайцы і замежнікі, але таксама і некаторыя асацыяцыі
і калектывы.
Вечар дабрачыннасці перш за ўсё стаўся чарговай магчымасцю для
таго, каб павысіць дасведчанасць грамадства аб дзеяннях хрысціянскай супольнасці на
карысць бедных, старых, а таксама малазабяспечаных сем'яў, дзіцячых і лячэбных устаноў.
Дапамога ў калядны перыяд аказваецца, як заўсёды, без адрознення па рэлігійнай або
сацыяльнай ці этнічнай прыналежнасці. Акцыя, якая ад 7 гадоў сталася традыцыйнай,
транслявалася па цэнтральным тэлебачанні і працягвае шырока асвятляцца ў перадачах
рэгіянальных СМІ з націскам на празрыстасць размеркавання сабраных сродкаў