2011-12-20 18:12:47

Куба: падрыхтоўкі да візіту Святога Айца


RealAudioMP3 19 снежня Прэзідэнт Кубы Раўль Кастро сустрэўся ў Гаване з арганізатарам падарожжаў Бэнэдыкта ХVI др. Альберто Гаспары, які здзейсніў першы візіт на гэты востраў. “Святы Айцец будзе прыняты на Кубе шчыра і з належнай павагай як з боку ўладаў краіны так і яго жыхароў”, - сказаў Раўл Кастро. Бэнэдыкт ХVI наведае Кубу перад Вялікаднем 2012 г. Краіна рыхтуецца адсвяткаваць 400-годдзе цудатворнай статуі Найсвяцейшай Панны Марыі з Эль Кабрэ, якая захоўваецца ў санктуарыі недалёка ад Санцьяга.

Арганізатар падарожжаў Папы сустрэўся таксама з мясцовымі касцельнымі ўладамі. Яго візіту мясцовыя СМІ надалі вялікі розгалас, нагадваючы пры нагодзе аб навучанні цяперашняга Папы. На думку каментатараў, гэта паказвае на значэнне, якое ўлады Кубы жадаюць надаць віўіту Папы. Яны падкрэсліваюць таксама “добрыя адносіны паміж Кубай і Апостальскай Сталіцай”.








All the contents on this site are copyrighted ©.