2011-12-20 14:01:54

Каляндар святкаванняў Бэнэдыкта ХVI ў перыядзе Божага Нараджэння


RealAudioMP3 20 снежня Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала план мепрапрыемстваў і літургічных цэлебрацый ў перыядзе Божага Нараджэння, у якіх прыме ўдзел Бэнэдыкт ХVI. У паведамленні адзначаецца, што 24 снежня, у 22.00 у Ватыканскай базыліцы Святы Айцец узначаліць урачыстую Вігілійную св. Імшу. Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння 25 снежня ў 12.00 Папа традыцыйна звернецца да вернікаў з пасланнем “Urbi et Orbi” ( Гораду і свету).

31 снежня, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, Бэнэдыкт ХVI прыме ўдзел у нешпарах у 17.00 у Ватыканскай базыліцы, падчас якіх будзе дзякаваць Богу за пражыты год.

1 студзеня 2012 г. ў 9.30 Святы Айцец узначаліць з нагоды Сусветнага дня міру, які будзе праходзіць пад дэвізам: “Выхоўваць моладзь у праўдзе і свабодзе”, св. Імшу ў Базыліцы св. Пятра.

6 студзеня Пантыфік узначаліць св. Імшу ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.

У нядзелю 8 студзеня, на свята Хросту Пана, у Сікстынскай Капліцы удзеліць сакрамэнт хросту некалькім дзеткам.








All the contents on this site are copyrighted ©.