Біскупы Паўднёвай Карэі: смерць Кім Чэн Іра можа паспрыяць прымірэнню паміж абедзьвума
краінамі
Каталіцкія біскупы
Паўднёвае Карэі, пасля смерці дыктатара Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра выказалі надзею,
што абедзьве Карэі змогуць аб’яднацца. У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “Fides”
старшыня Біскупскай Канферэнцыі Паўднёвай Карэі біскуп Пітэр Канг Уі адзначыў, што
змена кіраўніка краіны у Паўночнай Карэі можа стаць нагодай для згоды і міру паміж
абедзьвюма краінамі. “Касцёл мае надзею, што перамена ўлады у Пхеньяне не будзе прычынай
абвастрэння канфлікту і пагоршання адносін паміж імі”, - сказаў іерарх.
Біскуп
адзначыў. што наступнік памерлага дыктатара, яго 30-ці гадовы сын Кім Чэн Ун ёсць
вельмі маладым чалавекам і пакуль невядомай асобай на палітычнай сцэне. “Ён не мае
даверу ў грамадстве і дасведчання ў кіраванні дзяржавай”, - сказаў біскуп Пітэр Канг
Уі.
На думку каталіцкіх іерархаў Паўднёвай Карэі смерць камуністычнага дыктатара
можа паспрыяць фундаментальным пераменам у паўночнай Карэі.