2011-12-19 14:18:51

Філіпіны: трагічныя вынікі тайфуна “Washi”


RealAudioMP3 Касцельныя арганізацыя на Філіпінах’ заклікаюць жыхароў краіны дапамагаць пацярпелым ад тайфуна “Washi”. “Тысячы людзей з паўночнай часткі вострава Мінданао, на які абрынуўся тайфун, цяпер знаходзяцца ў часовых лагерах. Сярод іх шмат жанчын і дзяцей”, - чытаем у сумеснай заяве каталіцкіх мужчынскіх і жаночых законаў, якія дапамагаюць самым бедных у гэтым рэгіёне, які зараз пацярпеў ад катастрофы.

Філіпінскі Чырвоны Крыж інфармуе, што тайфун знішчыў шмат вёсак. Загінула больш за 650 чалавек. Існуе сур'ёзная небяспека выбуху эпідэміі. Як інфармуюць філіпінскія СМІ таксама больш за 20 тыс. салдат дапамагае пацярпелым.








All the contents on this site are copyrighted ©.