2011-12-19 13:15:22

Папа да моладзі з Каталіцкай акцыі: ў сваім жыцці вучыцеся дапамагаць іншым


RealAudioMP3 19 снежня Бэнэдыкт ХVI сустрэўся ў Ватыкане з групаю італьянскай моладзі з Каталіцкай акцыі. Падчас сустрэчы са Святым Айцом маладыя італьянцы пазнаёмілі Пантыфіка са сваёй ініцыятывай пабудаваць у Балівіі для моладзі гэтай краіны бібліятэку і дзіцячы сад. Папа ў прамове да іх выказаў сваю радасць з гэтага рашэння. “Заўсёды будзьце чуллівымі да тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. Рабіце, як Езус, Які не пакідаў нікога самотным перад праблемамі, але заўсёды з імі сустракаўся, дзяліў цяжкасці, дапамагаў і даваў сілу і Божы супакой”, - сказаў Папа.

Затым Папа нагадаў словы, якія Езус скіраваў да Бартымэя, сляпога жабрака: “Уставай, Бог кліча цябе”. “ У гэтых словах мы знаходзім не толькі заклік Езуса да нас, але гэта заклік Бога жыцця, каб мы ў сваім жыцці вучыліся дапамагаць іншым і казаць Езусу: дзякую за ўсё, што Ты мне даў”, - сказаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што заклік “Уставай, Бог кліча цябе”, мы атрымалі шмат разоў ў сваім жыцці. “Першы раз гэта здарылася, калі атрымалі дар жыцця. Мы павінны быць заўсёды уважнымі да гэтага вялікага дара, дзякавалі за яго і прасілі Бога, каб надзяліў гэтым радасным дарам усіх маладых людзей свету: каб усе мелі павагу ў сваім жыцці, і каб усе мелі ўсё неабходлнае да жыцця”, - сказаў Пантыфік.

Папа нагадаў, што заклік “Уставай, Бог кліча цябе”, мы атрымалі таксама падчас сакрамантаў хросту і камуніі, калі нашае сяброўства з Езусам стала вельмі сціслым. Цяпер Ён заўсёды суправаджае нас на нашым шляху жыцця. “Дарагая моладзь! Адгукіцеся на заклік Пана, які кліча вас да прыязні з Ім: Ён ніколі вас не расчаруе”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI да моладзі з Каталіцкай акцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.