2011-12-19 13:30:11

Дэвід Кэмеран: Вялікабрытанія з’яўляецца хрысціянскай краінай


RealAudioMP3 Прэм’ер-міністр брытанскага ўрада Дэвід Кэмеран адзначыў, што Вялікабрытанія з’яўляецца хрысціянскай краінай і не павінна баяцца абараняць і паважаць хрысціянскія вартасці. Палітык адзначыў, што казаць: “жывіце і дайце жыць іншым” часта мяняе сваё значэнне на “рабі тое, што табе падабаецца”.

“Такая пасіўная памяркоўнасць адносна немаральных паводзін была асноўнай прычынай беспарадкаў у многіх гарадах краіны ў жніўні гэтага года”, - сказаў Дэвід Кэмеран. Ён адзначыў, што яна мела вялікі ўплыў на дзейнасць розных ісламскіх тэрарыстычных груп. “Мы з’яўляемся хрысціянскай краінай і не павінны гэтага баяцца”. – сказаў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.








All the contents on this site are copyrighted ©.