2011-12-18 16:11:27

Прага: памёр былы прэзідэнт Чэхіі Вацлав Гавель


RealAudioMP3 18 снежня ў Празе памёр былы Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавель. З гэтай нагоды Канферэнцыя Біскупаў Чэшскай Рэспублікі апублікавала спецыяльнае пасланне, у якім выказа шчырыя спачуванні сям’і і блізкім памерлага. У сваёй заяве іерархі падкрэслілі вялікія заслугі былога прэзідэнта ў разбурэнні таталітарнай камуністычнай дыктатуры ў Чэхіі. Біскупы нагадалі, што Вацлаў Гавель, пісменнік і драматург, быў адным з першых прыхільнікаў “Хартыі 77”. Акрамя таго, вядучы лідэр “аксамітнай рэвалюцыі” быў апошнім прэзідэнтам Чэхаславакіі і першым Чэшскай Рэспублікі. Найпершым рашэннем Вацлава Гавеля ў якасці кіраўніка краіны было наладвжанне дыпламатычных адносін з Апостальскай Сталіцай.

Кс. Томаш Галік, славуты чэшскі тэолаг і асабісты прыяцель памерлага сказаў, што “Вацлаў Гавель быў вельмі сціплым чалавекам. Заўсёды гаварыў з вялікай павагай аб трансцэндэнтным памеры чалавечага жыцця. Яго спалучалі вузы прыязні са шматлікімі хрысціянамі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.