Бэнэдыкт ХVI да зняволеных: толькі Хрыстус можа даць усім поўную свабоду
18 снежня ў першай
палове дня Бэнэдыкт ХVI адведаў рымскую турму “Rebibbia”. У турэмным Касцёле “Padre
Nostro” Святы Айцец сустрэўся са зняволенымі. У сваёй прамове да вязняў Пантыфік адзначыў.
што прыбыў да іх, каб сказаць, што Бог іх любіць бясконцаю любовю. “Сам Божы Сын зазнаў
вопыт турмы, быў пастаўлены перад судом і быў прыгавораны на смерць”, - сказаў Папа.
“Чалавечая і боская справядлівасць з’яўляюцца вельмі рознымі. Людзі не ў стане прымяняць
божую справядлівасць, але павінны прынамсі паважаць яе, разумець глыбокі дух, які
яе ажыўляе, каб асвятліць чалавечую справядлівасць і не выключаць вязня з грамадства.
Бог той, хто моцна абвяшчае справядлівасць і ў той жа самы час лечыць раны алеям
міласэрнасці”
Папа адзначыў, што турэмная сістэма павінна трымацца двух асноўных
прынцыпаў: з аднаго боку, павінна ахоўваць грамадства ад пагроз і з другога боку мае
на мэце прывярнуць да грамадства таго, хто заблудзіў ў сваім жыцці, але не топчачы
яго годнасці і не выключаючы з жыцця грамадства. “Абодва гэтыя аспекты маюць сваё
вялікае значэнне, каб не ствараць “бездані” паміж умовамі жыцця ў турме і тымі ўмовамі,
якія дапускае закон, каб гарантаваць асноўныя элементы для рэабілітацыі прыгаворанага
і павагу яго правоў і годнасці”, - сказаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што чалавечае
жыццё належыць толькі Богу, які нам яго даў і не ёсць пакінута на літасць нікога,
нават на нашу свободную волю. “Мы пакліканы ахоўваць каштоўную перліну нашага жыцця
так і іншых”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI
“Я ведаю, што перапоўненасць і дэградацыя
ў турмах могуць зрабіць яшчэ больш цяжэйным прабыванне ў іх. Я атрымаў шмат лістоў
ад зняволеных, якія гэта пацвярджаюць. Важна, каб установы улады садзейнічалі ўважнаму
аналізу сітуацыі ў турмах сёння, каб праверылі структуры, рэсурсы, персанал такім
чынам, каб зняволеныя не адбывалі ніколі “падвойнага зняволення”. Важна таксама садзейнічаць
развіццю пенітэнцыярнай сістэмы, каб у большай ступені паважала справядлівасць і была
ўсё больш адэкватнай патрэбам чалавечай асобы, з выкарыстаннем альтэрнатыўных прысудаў”.
На
канец Папа заклікаў да малітвы, каб усе зняволеныя вызваліліся з няволі граху. “Кожны
са зняволеных хоча выйсці з гэтай турмы, каб быць па сапраўднаму свабодным ад зла,
бедства і смерці. Толькі Дзіцятка, якое неўзабаве будзе ляжаць у яслях у стане даць
усім поўную свабоду”, - сказаў Папа да зняволеных, наведаўшы рымскую турму “Rebibbia”.