2011-12-17 12:44:20

Сустрэча Спецыяльнай рады Сіноду Біскупаў для Акіяніі


RealAudioMP3 17 снежня Зала Друку апублікавала паведамленне 10 сустрэчы Спецыяльнай рады Сіноду Біскупаў для Акіяніі, якая прайшла 9 снежня ў Ватыкане. У ім адзначаецца, што 22 лістапада 2001 г. бл. Ян Павел ІІ падпісаў Апостальскую адгартацыю “Ecclesia in Oceania”, якая стала плёнам Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў для Акіяніі. Сінод прайшоў з 22 лістапада па 12 снежня 1998 г. “Сустрэча ў Рыме стала нагодай для абмеркавання распаўсюджання і прымянення адгартацыі ў жыцці шматлікіх мясцовых Касцёлаў гэтага кантынента”, - адзначаецца ў паведамленні.

Аўтары дакумента падкрэсліваюць, што падчас нарады біскупы падкрэслілі актуальнасць адгартацыі “Ecclesia in Oceania” у сённяшніх касцёльных і сацыяльных умовах, ва ўмовах секулярызацыі, перш за ўсё, у Аўстраліі і Новай Зеландыі. “Існуюць знакі надзеі, перш за ўсё адкрытасць моладзі і некаторых інтэлектуалаў на Евангелле Езуса Хрыста. Гэта дае надзею на будучыню”, - адзначылі ўдзельнікі сустрэчы.

Дакумент звяртае ўвагу на тое, што у Хрысце народы Акіяніі знаходзяць станоўчыя адказы на выклікі, з якімі змагаецца Касцёл у гэтай частцы свету. “Яны праяўляюцца, перш за ўсё, у галіне правоў чалавека, у біяэтыцы, у дзейнасці на карысць дабра грамадства, сям’і, навакольнага асяроддзя, у дабрачыннасці, інкультурацыі, экуменічным і міжрэлігійным дыялогу”, - адзначаецца ў паведамленні 10 сустрэчы Спецыяльнай рады Сіноду Біскупаў для Акіяніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.