2011-12-17 12:20:14

Святы Айцец здзейсніў чарговыя прызначэнні ў Рымскай курыі


RealAudioMP3 17 снежня Бэнэдыкт XVI здзейсніў шэраг важных прызначэнняў у структурах Каталіцкага Касцёла і Рымскай курыі. Папа прызначыў новага генеральнага сакратара Міжнароднай тэалагічнай камісіі; ім стаў а. Серж Тома Боніно, дамініканін, дацэнт Каталіцкага інстытута пры Дамініканскім універсітэце ў Тулузе. Таксама Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў папоўнілася новымі членамі. Біскуп Войцех Поляк, дапаможны біскуп Гнезненскай дыяцэзіі, і біскуп Эдвард Яняк, дапаможны біскуп Вроцлаўскай дыяцэзіі ў Польшчы, сталі яе членамі. Кансультарам той жа ватыканскай дыкастэрыі стаў кс. прэлат Энрыко Ферочы, дырэктар рымскага “Caritas”.

Кс. прэлат Джовані Баціста Гандольфо, адказны за дабрачыннасць у італьянскім епіскапаце, стаў членам Папскай рады “Cor Unum”. Святы Айцец прызначыў таксама кс. прэлата Антоніо Джапонэ кіраўніком бюро Папскай рады па справах свецкіх, а сястру Нікалетту Вікторыю Спэццаці падсакратаром Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.