2011-12-17 13:44:45

Папа прыняў членаў епіскапата Новай Зеландыі і Ціхаакіянскага рэгіёну


RealAudioMP3 17 снежня 2011 г. Бэнэдыкт XVI прыняў біскупаў Новай Зеландыі і Ціхаакіянскага рэгіёну, якія знаходзяцца ў Ватыкане з візітам “ad limina Apostolorum”. Пантыфік выказаў сваю радасць з-за шматлікіх Божых дароў, якія праз Касцёл атрымалі католікі ўсіх гэтых краін, нягледзячы на шматлікія грамадскія, эканамічныя і культурныя адрозненні”. Святы Айцец заклікаў іерархаў да нястомнай вернасці ў следаванні за Хрыстом і, перш за ўсё, у выхаванні сапраўдных святароў, якія б працягвалі намаганні па пераказе веры, нягледзячы на секулярызм. Асаблівы націск трэба пакласці на святасць хрысціянскага сужэнства і стабільнасць сям’і. Папа адзначыў, што “у канчатковым рахунку, хрысціянская вера забяспечвае больш надзейную аснову для жыцця, чым секулярнае бачанне, пра што гаворыць таксама апошні аналіз сітуацыі ў сем’ях вернікаў і няверуючых”.

На думку Святога Айца, новая евангелізацыя ў краінах Ціхага Акіяна не з’ўляецца абстрактным паняццем, але аднаўленнем сапраўднага хрысціянскага жыцця, заснаванага на навучанні Касцёла. Менавіта таму была створана адпаведная Папская рада, якая будзе дапамагаць біскупскім канферэнцыям у гэтай працы.

Бэнэдыкт XVI заклікаў іерархаў быць маякамі для ўсіх і пажадаў заставацца ў натхненні Святога Духа, чаму закліканы дапамагчы Год веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.