2011-12-17 14:01:16

Мексіка: біскупы задаволеныя зменамі ў Канстутуцыі на карысць рэлігійнай свабоды


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Мексікі выказалі задавальненне зменамі ў Канстытуцыі краіны, якія здзейсніў 16 снежня парламент, на карысць рэлігійнай свабоды. У сваім спецыяльным паведамленні іерархі станоўча выказаліся аб папраўках, якія праз некалькі дзён павінен зацвердзіць федэральны сенат. “Права да рэлігійнай свабоды з’яўляецца часткай Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека а таксама Міжамерыканскай дэкларацыі правоў чалавека”, - адзначаюць біскупы.

У паведамленні звяртаецца ўвага на тое, што Мексіка здзейсніла вялікі крок наперад у прызнанні і павазе да асноўных правоў, уласцівых кожнай чалавечай асобе. “Гэта таксама крок наперад у працэсе дэмакратычнага развіцця краіны, што ўзмацняе павагу да плюралізму і свабоднага выказвання сваіх думак усімі жыхарамі краіны”, - адзначылі мексіканскія іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.