2011-12-16 12:42:46

Папская рада па справах свецкіх зацвердзіла дату наступных дзён моладзі


RealAudioMP3 Папская рада па справах свецкіх зацвердзіла дату правядзення наступных Міжнародных дзён моладзі, якія пройдуць у Рыа дэ Жанейра з 23 па 28 ліпеня 2013 г. Пра гэта паведаміў арцыбіскуп Рыа дэ Жанейра Арані Тэмпеста, піша “Аciprensa”. Дата была зацверджана на сумесным пасяджэнні Папскай Рады па справах свецкіх і камісіі мясцовага арганізацыйнага камітэту, члены якой прыбылі ў Рым, каб падрабязна абмеркаваць падзею. На сустрэчы была закранута тэма лагатыпа дзён моладзі. У бліжэйшы час будзе аб’яўлены пераможца міжнароднага конкурсу, чый лагатып і стане сімвалам наступнага моладзевага форуму.

Міжнародныя дні, арыентаваныя на моладзь розных веравызнанняў з розных краін свету. Яны праводзяцца з 1984 г. па ініцыятыве Яна Паўла ІІ раз у два-тры гады ў розных краінах свету на розных кантынентах. Апошняя сустрэча ў рамках гэтай ініцыятывы адбылася ў жніўні гэтага года ў сталіцы Іспаніі Мадрыдзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.