2011-12-16 18:40:17

"З сэрцам у кантакце". Восем благіх помыслаў (ІІ)


Я працягваю распавядаць пра восем благіх думак, або як прынята яшчэ казаць па-цэркоўнаславянску – помыслаў; і ў гэтым мне дапамагае кніга кардынала Томаша Шпідліка «Мастацтва ачышчэньня сэрца». Сёньня надышла чарга больш уважліва прыглядзецца да такіх благіх помыслаў, як хцівасьць ды сум.


Хцівасць


Вядома, што зканомнасць – гэта дабрадзейнасць. Вельмі цяжка сказаць у які момант, яна перамяняецца ў скупасьць, хцівасьць. Ёсць чатыры правілы, якія асьцерагаюць і ўсведамляюць чалавека, які пачынае празмерна эканоміць.

- Нельга прыўлашчваць сабе рэчы насуперак Дэкалогу (10 запаведзям), бо гэта крадзеж. Даброты павінны здабывацца сумленна.

- Трэба ўмець дзяліцца. (Хцівы чалавек мяркуе, што ўсё што здабыў належыць да яго ў спосаб абсалютны, і што ён ня мае абавязку дзяліцца, нават тым, што яму непатрэбна).

- Нельга падпарадкоўваць усё сваё жыцьцё выключна матэрыяльнай карысьці. Працавіты чалавек шукае, дзе можна зарабіць грошы. Аднак хцівы робіць гэта так, што акрамя заробку яго нічога больш не цікавіць. Ён шукае толькі такіх месцаў працы, з якіх будзе мець толькі матэрыяльную карысць.

- Практыкаваць цноту, дабрадзейнасьць убогасьці. Не толькі манахі, але таксама свецкія людзі павінны практыкаваць у нейкі спосаб дабрадзейнасць убогасці, а менавіта павінны шукаць дабрабыту, які адпавядае іх грамадскаму стану, без перабольшвання.

Урэшце можна падсумаваць, што хцівыя празмерна пакладаюцца ў сваім даверы на грошы, забываючыся пра Бога і робячыся неўражлівымі да бліжняга, і ўрэшце ўсё іх жыццё ад гэтага пакутуе. Яны не маюць ніякіх зацікаўленняў акрамя грошаў – ані культурных, ані іншых, звязаных са здаровым адпачынкам. Яны пільнуюць свайго скарбу на зямлі, а не ў небе (пар. Мц 6, 19-20).


Сум


Калі мы сумуем, то гэтым самым выказваем перакананьне, што ў нашым жыцьці ёсьць штосьці чаго не павінна быць, і прагнем, каб гэтага не было. Вось чаму, можна сказаць, што сум - гэта пэўны гатунак нянавісці.

Хрысціяніну ж належыць ненавідзіць толькі грэх, як адзінае сапраўднае зло. Калі ж ёсць інакш і нас агарняе сум з-за таго, што жыццё ёсць такое, якое ёсць; што вакол нас такія людзі; што мы самотныя і г.д.; то гэта сведчыць пра тое, што ў нас нехапае веры ў Божы Провід і яго справу.

Сум – небяспечны. Ён паралізуе адвагу дзеяння ў працы, малітве і робіць нас несымпатычнымі для нашых блізкіх. Манахі – духоўныя пісменьнікі – што прысвяцілі гэтай загане шматлікія старонкі, называюць яе самым страшным ворагам духоўнага жыцця.


Зайздрасьць – гатунак суму


Ёсць розныя тыпы суму. Адзін з іх ёсць найпадлейшым ад пачатку і да канца: гэта сум з-за дабра, якім цешыцца іншая асоба. Такі тып суму называецца “зайздрасць”. Паводле святога Яна Златавуснага зайздросны ёсць горшы ад скупога.

Сапраўды, калі апошні задавольваецца тым, што мае, то зайздросны хоча, каб іншыя нічога не мелі: “Ён сам не падымаецца, бо ёсць лянівы, аднак у стане падскочыць, каб упаў той, які стаіць”.

Калі сапраўды мы часта перажываем лёгкія пачуцці прыкрасці тады, калі іншаму пашчасціла, трэба быць уважлівым і заангажаваць адрабіну добрай волі, каб гэтым пачуццям не паддавацца.


Ці існуюць добрыя амбіцыі?


У кантэксьце разважаньняў пра зайздрасьць, паўстае пытаньне: «Ці правільна гэта – імкнуцца да таго, каб здабыць яшчэ большы посьпех у нейкай справе, чым іншая асоба?». Ці існуюць добрыя амбіцыі?

Бязспрэчна, што жыццё ў сучасным грамадстве – гэта барацьба без супынку за павелічэньне ўласнага поспеху прафесіянальнага, матэрыяльнага, спарціўнага і інш. Важна аднак дасягаць посьпехаў сумленна, без пачуцця антыпатыі ў адносінах да іншых людей.

Таксама дапускаецца спаборніцтва, калі яго прадметам ёсць набыццё дабротаў духоўных, і да такой «канкурэнцыі» можна нават заахвоціць. Можам прачытаць пра сьвятога Антонія, што ён усяму і ўсім саступаў, і толькі ў дабрадзейнасці, у цноце прагнуў апярэдзіць усіх. Аднак трэба, каб у такіх выпадках мова была пра аўтэнтычныя дабрадзейнасці-цноты, каб спаборніцтва не згубіла свайго праўдзівага духа.








All the contents on this site are copyrighted ©.