2011-12-15 13:59:21

“L’Osservatore Romano”: смяротныя абдымкі германскага народа з нацысцкімі злачынцамі


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” піша аб дзейнасці Берлінскай філармоніі ў часы нацыяналсацыялізму ў Германіі. З 1933 г. яна фінансавалася міністэрствам нацыянальнай прапаганды, якое ўзначальваў Гебельс. Ватыканскае выданне адзначае, што для яго філармонія стала гонарам нямецкага народа, што выклікала зайздрасць Германа Герынга. І таму апошні стварыў “Staatskapelle”, Дзяржаўны оперны аркестр, у якім узыходзячай зоркай стаў малады Герберт фон Караян. У артыкуле адзначаецца, што ў 1944 г. амерыканскія бомы знішчылі філармонію, а разам з ёй ўсе дакументы, якія сведчылі аб сувязях паміж Берлінскай філармоніяй і нацысцкай дзяржавай.

Пасля вайны філармонія была адноўлена, і з 1954 г. да падзення Берлінскай сцяны і аб’яднання Берліна ёй кіраваў славуты Герберт фон Караян. У той час немагчыма было весці ніякіх даследаванняў аб перыядзе, калі вялікі дырыжор, які быў членам нацысцкай партыі, пабудаваў сваю вялікую кар’еру, дзякуючы моцнай палітычнай пратэкцыі.

“L’Osservatore Romano” адзначае што, падчас праўлення Гітлера з Берлінскай Філармоніі былі вымушыны сысці і затым эміграваць тры вялікія яўрэйскія музыканты, сярод якіх славуты скрыпач Шымон Голдберг. Не выконваліся творы вядомых ізраільскіх кампазітараў, такіх як: Мендэльсон і Маглер. Па ўказанні Гебельса члены аркестра атрымалі статус “неабходныя для нацыі”. “Нават на руінах Берліна, калі ўсе іншыя спектаклі былі адменены, Берлінская філармонія давала свае канцэрты”, - адзначае ватыканскае выданне.

У прапагандысцкім фільме, які быў зроблены па замове Гебельса, падкрэсліваецца, што: “Аркестр – як народ: кожны павінен у ім рабіць усё магчымае, каб падпарадкавацца волі калектыва”. “Насколькі трагічная гісторыя смяротных абдымак германскага народа з нацысцкімі злачынцамі”, - заключае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.